Адкажы

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Брат мой! Братка мой! Братачка родны! Адкажы – сам сабе адкажы: Чым зрабіўся табе непрыгодны Скарб бясцэнны тваёй жа душы? Ад чаго так бяздумна, бязмоўна Ты яго выракаешся сам? І чаму табе так усё роўна, Што аборай становіцца храм? Ці таму, што калісьці падступна Растапталі твой шчыры давер? Што на ніве, дзе сеяў ты рупна, Вытраўляліся ўсходы твае? Што ў стагоддзях варожыя збродні Распіналі твой лёс на крыжы? Брат мой, братка мой, братачка родны, Адкажы – сам сабе адкажы! Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі, I канаў, і сыходзіў крывёй, I жывым ты гарэў, а ніколі Не саромеўся мовы сваёй. Схамяніся ж, ачніся, агледзься! Ды разваж, ды раздумай як сьлед: Што пакінеш ты з поля ў налецьце? З чым нашчадкі пакажуцца ў сьвет? Ці паверыў, што род твой бясплодны, I свой лёс прамяняў на чужы?.. Брат мой! Братка мой! Братачка родны! Адкажы. Сам сабе адкажы!Air Jordans