Беларуская родная мова

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Быццам срэбны ручай вясною,
Жыватворнаю поіш вадою.
Маё сэрца заўжды замірае,
Калі музыка слоў тваіх грае.

Пра цябе нам спяваў Купала,
Душу Коласу ты сагравала,
Багдановічу зоркай свяціла.
Свае лёгкія белыя крылы
Караткевічу ты падарыла.

Ты-усіх думак маіх лагода,
Памяць продкаў майго народа
І калыска маёй Радзімы,
Скарб бясцэнны,навек адзіны.

Ты-матулі пяшчотная песня,
Радасць птушак усіх напрадвесні.
Тваё кожнае люба мне слова,
Беларуская родная мова!