ЧАМУ Ж ТЫ НЕ МОДНАЯ, МОВА МАЯ РОДНАЯ?

Сярэдняя: 5 (165 галасоў)

Гучаць за спiной хлуснi наракання,
У полымi гояцца мова i вершы.
За што мове роднай, за што пакаранне?
Адно ўспакоiць - асвяжуюць не першай.

Але перад тым, як крывёю памыцца,
Няхай загучыць ушчэнт скрамсаная мова.
На чорныя душы свянцонай вадзiцай
I цёплай рукой - на дурныя галовы.

Мо ў сэрцах прачнецца сэнс i сумленне,
I злодзей апусцiць у сораме вочы.
А можа загубленае ўсё ж пакаленне,
Пачуць спеў матулi на роднай захоча?

25.03.2013 Сяргей Брандт