Дзякуй Богу, яшчэ год мы пражылі

Яшчэ не ацэнена
Дзякуй Богу, яшчэ год мы пражылі. І мне верыцца, што ўсё ж паразумнелі. Зразумелі, што на роднае зямлі Не забыліся бацькоў, не анямелі. Роднай мовай моліцца душа, Родным словам сэрца прамаўляе. А чужое слова, як іржа, І народ, і памяць раз’ядае. А без мовы проста быдла мы, Проста племя здраднікаў і хціўцаў, Што ў палоне чаркі і маны, Нібы статак дзікіх палахліўцаў. Не давайце сэрцу заржавець! Размякчайце вусны родным словам! Беларусі – моваю квітнець. Беларусу – быць душой здаровым! Air Jordan XIII 13 Kid