Калi ласка!

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: "Калi ласка!.." Як звiняць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё iдуць са мною. Трапiць госць у будзень, а цi ў свята: – Калi ласка, калi ласка, ў хату! Не паспелi сесцi пры сустрэчы, Як патэльня засквiрчэла ў печы, Ды i чарка блiснула дарэчы. Бульба, смажанiна i каўбаска, Пакаштуйце, людцы, калi ласка! Хлопец кажа дарагой дзячыне: – Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!.. Эх, жыццё збудуем мы прыгожа, Ўсе з табой нягоды пераможам. Гром грымiць. З нябёсамi размова: – Калi ласка, цёплы дождж вясновы! I не вельмi буйны i не рэдкi – На сады, на пушчы, на палеткi, На грыбы, на ягады, на кветкi... – Калi ласка! – наш зварот бясконцы. Мы гаворым ранiшняму сонцу: – Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары, Радасцю аблашчы нашы твары, Ты ўзнiмi з сабою нашы мары! – Калi ласка!.. – нашай роднай мовы Шчырыя i ветлiвыя словы.Nike Fingertrap Air Max