Карані Роду

Сярэдняя: 5 (1 голас)

“Культура” – “культ”! І ў гэтых словах
Не цяжка ўбачыць роду карані,
Бо чалавек трымаецца асновай
За глебу продкаў.
Божа барані
Забыцца нам адкуль мы родам,
Чые нас кормяць агароды,
Датуль завёмся мы народам,
А не жывёл бязродных збродам,
Пакуль шануем карані.

Культура – культ! – містычнае ёсць штосьці
У крэўнай роднасці двух слоў.
Мы топчам дзедаўскія косці –
Зямля жывая! – пот і кроў
Далёкіх прашчураў дзядоў
Цяпер завецца сокамі раллі.
Вы адкажыце мне, дзяды,
Была б зямля такой жа урадлівай,
Калі б на ёй спрадвечна не жылі вы?

“Жыццё” і “жыта” – яшчэ два роднасныя словы.
А колькі іх на ніве роднай мовы
З глыбіняў Духу прарасло,
Каб сёння нас выводзіць на святло.

Іншыя вершы