“Карыстайцеся, калі ласка !”

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.

“Карыстайцеся, калі ласка !”

Мне кажуць – Мова дрэнная мая…
Нікому не патрэбна твая Мова…
Не разумеюць –
бо, ня могуць Размаўляць !
А я – люблю Яе Пяшчоту слоўную…

У Мове беларускай – чысьціня,
незаймаванасцю чароўная !
Я ганаруся Ёй.
Яна – мая !
Хоць і сябрую з Рускай Моваю.

Чаму ж Мая вам не дае спакой ?
Ёсць рускія, і бела-рускія ёсць Словы !
Пішу і размаўляю я –
на гэтай, і на той…
Але, я – Беларус !
І маю - сваю Мову !

Народ павінен Сваю Мову мець !
Ў Нямеччыне,
ў Расеі,
ў Беларусі.
І размаўляць на Ёй, і – разумець.
Я – Беларус.
Я Сваю Мову маю.
Ёй – я ганаруся !
*+*
24 ліпеня 2014 г. на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі,45.