Кажуць, мова мая памірае...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Кажуць, мова мая памірае,
Але верыць я ў то не хачу.
Беларусь, кажуць, век аджывае -
Зубы сцісну я і прамаўчу.

О, мова мая! Ты - як сонца,
Бо ты свеціш жыццё ўсё мне.
Я цябе ўслаўляю бясконца,
Гімны гучна спяваю табе.

Мілагучная і непаўторная,
Даняслі праз вякі нам цябе.
Адзіная наша і родная,
Я хачу, каб гучала й цяпер
Ты ў кожным кутку Беларусі,
Каб народ шанаваў зноў цябе
І казаў: "Мовы не адракуся,
Бо яна - мая радасць, мой смутак, мой хлеб".

Няхай вырвуць мне сэрца, паставяць пад кулю,
За Радзіму няхай мяне будуць страляць -
Я не здраджу табе, бо бясконца люблю я.
Паміраючы, буду цябе ўслаўляць.