Колісь я па руску ўсё пісаў

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Колісь я па руску ўсё пісаў,
Баючыся матчынага слова,
Бо казалі, кожны гэта знаў,
Што не трэба больш другая мова.

Што павінен быць адзіны ў свеце
Для ўсіх, я к гэтаму прывык,
Разумець усіх каб на планеце -
Пушкіна вялікага язык.

Што па беларуску стаў пісаць -
Не здарма, не так, не выпадкова.
Зараз трэба мову падтрымаць
Простым беларускім родным словам.

К сораму, яе амаль не чуць,
На паперы толькі наша мова.
Трэба верыць, ўсёткі ж дні прыдуць,
Загучыць зноў родная размова.

Мова - як вялікая рака
З ручаёў становіцца шырокай,
Ад майго маленькага радка
Стане больш паўнейшай і глыбокай.