МАТЧЫН ЗАПАВЕТ

Сярэдняя: 5 (326 галасоў)

Мой Божа, пан начы i дня,
Льнянога мора i душы маёй.
Пярун з нябёс у пошуках агня
I серп маладзiка над цiхаю ракой.

Мой Божа, твой iскрысты свет,
Духмяны верас з чырванню сунiц.
На роднай мове матчын запавет
I ў начы ўсполахi былых зарнiц.

Мой Божа, пан зямлi, iмху, лясоў,
Гарачы пот палiтай збажыны.
Ты - памяць нашых чыстых галасоў,
А мы твайго быцця - малыя сны.

Сяргей Брандт, 26.03.2013