МАЯ МОВА

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Мая родная мова.
Я іду да цябе.
Будзе шчырай размова
Аб жыцці і ганьбе,
Будзе доўгім, бясконцым
Адкрыццё хараства...

Мая мова - як сонца
І як тая трава.
Што парой веснавою
На лугах дываном...

Знічкай - ноччу з табою,
Цёплым водарам - днём.