Мне для палёту непатрэбны крылы...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Мне для палёту непатрэбны крылы – Трымаю таямніцу я ў руках: Нястрымная і ўпэўненая сіла – Мне Мова да Сусвету шлях адкрыла, І ў сэрцы вольным захаплення жах!.. І хоць чакае кожнага магіла, Бо ўсё жыццё – дарога з праху ў прах, Іду. Пакуль вандроўка не стаміла… Не, нездарма матуля гаварыла: “Расцеш, сынок, раз лётаеш у снах!..” 1998 New Arrivals

Іншыя вершы