Моўны скарб

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Моўны скарб, як спадчыну, прымаю
Ад дзядоў і прадзедаў сваіх,
Ад свайго квітнеючага краю,
Ад крыніц і ад жытоў цяжкіх.

Моўны скарб, як спадчыну, прымаю.
Ён табе прыданае, дзяўчына,
Ён і хлеб, і зорачка ўначы,
I яго, як маці свайго сына,
Усё жыццё я буду берагчы.
Моўны скарб - ды гэта жа Айчына...