Мова – быццам кветка тая

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Мова – быццам кветка тая,
Што цвіце адным на радасць,
А ў кагосьці выклікае
Непрыхільнасць, злосць і зайздрасць.

Беларускай мовай можна,
Калі хочаш, авалодаць,
Як жанчынаю прыгожай,
Атрымаўшы асалоду.

І таму адны імкнуцца,
Бы з каханай, з ёй спаткацца,
А другія спадзяюцца
Зганьбаваць і насмяяцца.