Мова мая...

Сярэдняя: 3.1 (15 галасоў)

Мова мая...
Нібы гнаная ледзі,
Ў замку,
Дзе подых далёкіх вякоў,
Просіць у Бога
Шчасьця народу,
А нацыі нашай
З руінаў паўстаць,
З духоўнага рэзруху,
Ў які цягам стагодзьдзяў
Укінулі Край Беларускі віжы
З Усходу і Захаду,
Поўначы й Поўдню -
Давесьці хацелі:
"Беларусаў няма!"
Мы ёсьць!
Мы былі!
Мы ня зьнікнем ніколі! -
Як бы таго хтосьці зь іх не хацеў.
А моцы ў змаганьні
Нам дасьць сіла духу,
Прыгажосьць нашай мовы,
Краіны прасьцяг...

Іншыя вершы