Мова, слова...

Яшчэ не ацэнена

http://www.stihi.ru/2015/06/22/3935

І вякі паміраюць, сыходзяць
у небыццё, у насмешлівы свет,
А народ наш падцугляны водзяць
і сціраюць нам памяць ушчэнт.

Мова наша - празрыстая нега,
мова наша - гаркая сляза,
і чысцей, і бялей яна снега,
і блішчыць на лугах, як раса.

Наша памяць чарнее, уцякае,
забываем мінулае, мову.
Хто пажар гэты дзікі стрымае,
хто свабоду дасць нашаму слову?

Дзе арнаментам даўнім пячаццю,
словам дзе мелагучным, пяшчотным,
Беларусь - наша мілая маці,
дай свабоду і згодным, нязгодным.

Дазволь быць тваімі дзяцьмі,
дазволь прытуліцца к табе.
І з блакітнымі рэкаў вачмі,
не пакінь нас адных у журбе.

Не пакінь сваю мову, не выгані,
з сэрца мілага нам... Зберажы.
І каб словы, як статак на выгане,
рассыпаліся... толькі скажы...

2015 г.