Можа, яно i не нова

Яшчэ не ацэнена

Можа, яно i не нова
Мiлая мамiна мова
Ай, каб ты была здарова
Так я цябе калыхаў
Гэтыя простыя словы
Я пасля доўгiх вандровак
Дзiўнай парой вечаровай
Усё спяваў i спяваў

Госцi, праходзьце у хату
Сёння я шчодры, багаты
I усяму даю рады
Бо Боскi мiр у душы
Возьмем жалейку i дуду
Скiнем нудоту-маруду
Сам я скакаць сёння буду
А ты хоць нагой варушы

Ох, весялуха-весёласць
Сёння смяецца ўся воласць
Недзе падзелася квёласць
I абрыднеўшы ўсiм жаль
Ёсць i прычына, канешне
Дзе капыты – там i клешнi
Дзе валасы – там i плешы
Вось якi сёння ў нас баль

Ах, беларусе, уцешся!
Сёння уволю наешся
Сала кавaлак з яешней
Чаркай гарэлкi запi
Мове i матчынай песне
Вы не давайце заплеснець
Ну, а падлога не трэсне
Як яе ў скоках не бi!