Настаўнікам

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не цурайцеся роднага слова.
Гэта -- ваш абавязак і хлеб,
Гэта -- душаў дзяціных аснова,
Гэта -- наша з галоўных патрэб.

Размаўляйце заўжды без прынукі,
І са шчырай душой, бессаром,
Пры сустрэчы, як здасца разлука,
Нават і за хаўтурным сталом.

Хай крынічкаю мова бруіцца.
Ваша слова – як прыклад для ўсіх.
Закарціць нетутэйшым напіцца,
Хоць і сцісне пагардаю дых.

Толькі гуртам – з любоўю і прагай --
Зможам слова сваё адрадзіць.
Мову мучыць пякельная смага,
Хоча мова не ўмёрці, а жыць!

Размаўляйце – спяліце зярняты,
І не грэбуйце цяжкай сяўнёй.
Бо тады стане край наш багатым,
Калі мове не здрадзім сваёй.