НАСТУПIЦЬ ЧАС

Сярэдняя: 5 (162 галасоў)

Калi жыццё апусцiць вочы,
Прамовiць: “Далей не магу!“
Калi найлепшы сябар не захоча,
Схавае за спiну сваю руку.

Калi замоўкнуць твае словы
I зноў у твар - агiдны смех,
Вясны хацеў, а тут зiмовы
Сапраўдны, пачарнеўшы снег.

Ты веры запалi агеньчык,
На зорны подых трохi паглядзi.
Пiшы далей на роднай i енчы
I моўчкi ўпярод iдзi, iдзi, iдзi...

А прыйдзе час збiраць каменнi,
Што раскiдалi людзi пакрысе.
Для будучынi i для пакаленняў
Ён твае словы ўспамiнам данясе.

02.04.2013 Сяргей Брандт