Па схіле алфавіту

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)
Адчай,
        аратай, аброк, асянчына, ахвяра,
        апрамецце, аблітня, аблігацыя, аблога,
        ажамеры, аберуч, асвер, аброць,
        аплітанік, аполак, асецішча, аер, абцугі,
        Адворня, адрына, асіта, аскома;

Боскасць,
        бохан, багаславенне, бальзамінка, бязь,
        бягельда, багун, буцян, боль, баль, блёкат,
        бель, Быкаў, Баркоўшчына, баракамера,
        бруёк, бёрды, бязмен, бёрны, беркавец,
        бома;

Вырай,
        вір, вуж, вугарына, варыўня, Вечалле,
        вярыгі, Вялікдзень, валачобнікі,
        Верасовачка, Велес, вурзгалка, вогнік,
        верацяно, волаць, вішшо, вотрыны, век,
        Вяркуды, вех, вусціш, вар;

Гаркота,
        гора, гара, гарлач, Грамніцы, Гілёня,
        гаспода, гадзіна, гадзіна, гонт, гузік,
        газоўка, гарохавіны, Грабакладзіна, гуз,
        галавешка, гай, грай, гарбар, грабар;

Дарога,
        далечыня, доўг, даланя, Дземенец, друкі,
        друз, дзядоўнік, Дзяды, дынаміт, далакоп,
        донар, дрот, даважак, дуля,
        дармаўшчына, дарэмшчына, дамавік,
        дамавіна, дым, даёнка, даніна;

Енкат,
        еменка, ендза, ерапеніцца, Ева, ельнік,
        Еўразія, еданіна, езданіна;

Ёкат,
        ёлкасць, ёд, ёўня;

Жалоба,
        жэрабя, жорны, жуда, жолаб, жур,
        журавель, жарабя, жароўня, Жыжаль,
        Жыцень, жарства, жмыха, журавіны,
        жаўна, жоўць, журлівасць, жомчуг,
        жаданне, Жывалака, жанчына;

Змярканне,
        зеўрыцца, золь, завіруха, затула, здор,
        Задаброцце, зык, загарадзь, зрэб'е, згрэб'е,
        забыццё, загон, загана, затока, Загавіны,
        залобак, заручыны, зданькі, забарона;

Іржа,
        імжа, імша, іржышча, істопка, Ілля,
        Ізбор, іншаверца, ірацыянальна, Ідута,
        іклы, Ілона, імшарына, ілоўка, іголка,
        ільмак, ікона;

Кірмаш,
        крумкач, кут, крывічы, куцця, Ксты,
        крэў, Каляды, Куліна, кара, кара, камель,
        крыж, касавільна, курмель, кужаль,
        куніца, крушня, Кавалеўшчына, капа,
        кАпа, капішча, кроклы, катоўня;

Ланцуг,
        лёх, луг, лой, лом, ластаўка, ласка, лёска,
        ляскат, ляскотка, латок, латока, лесавік,
        лейцы, лайно, лён, лотаць, лямантаваць,
        лашчына, ляшчына, лавіна, лядАік,
        лядоўня;

Мара,
        мана, Менск, Маскалёўшчына, мярэжы,
        мЯлінне, мох, мярлог, мурог, меліва,
        мліва, малодзіва, мех, мядзяк, міжЫпарніца,
        малацьба, Міклашэўская, маладзік,
        Мілавіца, мураванка, мама, маркота;

Нашча,
        нагбом, навошта, навобмацак, нАбільніцы,
        нядзеля, нэндза, насоў, ніты, нараспеў,
        начлег, норат, наравісты, нараканне,
        нораст, навала, нявывалака, непераліўкі,
        няснота;

Ойча,
        одум, овен, охра, Орша, ордэн, ода;

Прашчур,
        праснак, падсмеценне, паланачкі, пільсць,
        поўсць, пАкулле, пікар, павець, Пакроў,
        палюк, праварына, прадзіва, пястачка,
        Піліпаўка, Полацак, пакута, пазыка,
        пекла, пост, пулята;

Ракіта,
        рыдма, Радаўніца, радоўка, Роўба, радца,
        раніца, рэзгіны, рунь, рой, роў, рай, рана,
        радовішча, радабоць, ростанькі,
        радыяцыя, развітанне, рашпіль, росы,
        расплата, рум;

Споведзь,
        свет, сейбіт, смага, сведка, Спас, Саракі,
        Сарочына, сірата, сорам, сырапеня,
        скарга, скарбонка, стрыгнатка, студня,
        сухмень, саха, сарачыны, сачэнь,
        скароміна, сігалетка, Селівей, свята;

Талака,
        таропкасць, таемнасць, трыпутнік, трэтар,
        таварыскасць, трывучасць, Туроўля,
        туман, Тумаш, Тарэнта, танок, тубылец,
        тлушч, тлук, тлум, ток, такавішча, тата;

Ушача,
        ужо, улукаткі, уваскрошанне, узроўе,
        уток, удосталь, ужор, Улляна, увішна,
        урачыста, уборы, уроцы, Увалокі, уяўна;

Фэст,
        фарба, фара, фальга, фасоля, фуганак,
        Фарынава, фурманка, фіранка, флора,
        флянец, фаўна;

Холад,
        хвароба, хаўтуры, хутар, хорт, халераваць,
        хеўра, хада, хаўрус, харахорыцца,
        хмурына, Харон, хвартух, хусціна;

Цемра,
        цяжар, цапавільна, Цярэжка, цэбар,
        цьмян, цецярук, цурок, Царкавішча,
        церассядзёлак, цуг, цяць, цвяліць, цвет,
        цвіль, цвік, цвінтар, цэўка, цаўё,
        Ціханяты, цяробкі, цясніна;

Чарга,
        чалеснік, чарэнь, чарнобыль, чарот,
        чарада, чэмер, чэрава, Чаравэчча,
        чалавеча, чарэп'е, Чарнаручча, човен,
        чомбар, чорны, чапяла, Чарапоўшчына,
        чарапіца, чарвяк;

Шалі,
        шаргунок, шуметнік, шэрас, шаленец,
        шкода, шкада, шуфель, шархебель,
        шурпаты, шчавульнік, шулы, шыла,
        шарон, шана, шаша, шарэнніка, шчыра,
        шчодра, шаршатка, шчоглы, шчэць,
        шпак;

Ы-ы-ы-ы!

Экзамен,
        электроніка, электрапіла, электракрэсла,
        эрозія, эротыка, эпітэт, элегія;

Ютрань,
        юнацкасць, Юр'я, Юркоўшчына, юр,
        юхта, юха, Юпітэр, юлёва;

Яшчэ,
        яма, яр, ярына, Ярыла, Якута, ячнішча,
        ява, Ясь, язмін, ясік, ялавічына, ятроўка,
        яблык, ядваб, явар, яджгур, яслі, ягня;

I кожнае слова
Твой век пялегвае,
Пакуль у слоў цябе
Не выйграе пры дзяльбе
Ці-
   шы-
       ня...