Пачынаецца эміграцыя

Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

Пачынаецца эміграцыя
Не за акіянам,
Не за мяжою —
Адразу за парогам
Маёй роднае хаты.
Са сцежкі ў садок і школу,
Сустрэчы з сябрамі, знаёмымі,
Якія ўжо не разумеюць
Ні мовы маёй, ні мяне...
Пачынаецца эміграцыя
З мовы чужой
Нават на родных кладах.