Паразуменне

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

“Гавары -- буду слухаць да рання...”
Паразуменне
Ты разумееш мяне,
Я разумею цябе --
Мы гаворым з табой
На адной мове.
Так лёгка, нязмушана,
Непасрэдна, няспынна.
Бо гэта родная,
Не чужая мова.
Мы разумеем адзін аднаго
Нават без слоў.
Мы размаўляем часам
На толькі нам дваім
Зразумелай мове.
Нават калі маўчым,
Я цябе чую,
Ты мяне разумееш.
Наша гутарка доўжыцца
Гадзінамі, суткамі, бясконца.
І мне не трэба больш нічога --
Толькі слухаць музыку тваіх слоў
І цішыню паміж імі.