Пімену Панчанку

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Прачулы наш і наймудрэйшы Пімен,
Даўно душа Ваша ўзляцела ўвысь,
Якія песні талент Ваш пакінуў,
А як пра мову бедаваў калісь!

Мы годнасна Ваш крыж панеслі,
Было так, ёсць і будзе надалей.
Надыдзе ўсё ж прачыстае прадвесне,
І мове стане матчынай вальней.

І хай не ільняная ўжо, ды наская,
З паставай гордай, хоць і ў вачах адчай,
Плоць гарадская, а душа сялянская,
І толькі з мовай згіне родны край.

Не просіць мова рабскага хвалення,
Ня трэба толькі бэсціць, ганьбаваць.
Ад сэрца сыплем на раллю насенне,
Каб рунь змагла на радасць даспяваць.

І душы з верай нашай спавітыя
Тых, хто за мову заплаціў свой лёс,
І словы пракаветныя, святыя
На мову будуць бласлаўляць з нябёс.