Прагну роднага слова...

Яшчэ не ацэнена

Прагну роднага слова
Ачарэпкам душы,
Наталіцца ўволю
Гукам песні.Скажы
Мне ласкава:«Натуля,
Шчабятушка мая −
Майго сэрца прытулак,
Роднай нівы жняя!»
Песня льецца прывольна,
Радасць б’е спакваля,
І прыгожыя гукі
Наталяюць, душа
Патрабуе раздолля
І ляціць спакваля:
«Дякуй, родная мова!
Дзякуй, маці зямля!»