Ўратуем мову – голас свайго краю

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Ратуйма мову – голас свайго краю – Каб не знямець аднойчы назаўжды! Але хутчэй – бо бедная канае Ад нелюбві, знявагі і нуды! Гаворка ў коме, спевы ў занядбанні, Пісьмо гібее, творчасць у тузе. Пявучы гоман – без выкарыстання – Зрабіўся дзівам – просіцца ў музей. Мы так жыццё змянялі паступова, Што самабытнасць страцілі сваю: Цяпер, чужой валодаючы мовай, Ёй аддаем і будучыню ўсю. Сваю ж пад ногі кінулі, бы смецце. Нашто яна – “вясковая”, “адстой”? Аж да таго дайшло, што нашы дзеці Не знаюць мовы матчынай сваёй. Яшчэ крыху – і знікне канчаткова, І стане мёртвай – мовай забыцця. Мо, сапраўды, – нашто нам наша мова? Даволі слоў чужынскай для жыцця! Сваю звядзем ( па глупству?... па прымусу?) – Другія ёсць. Не горш! Такой бяды! Але як знікне слова “беларусы”, Як будзем звацца ў свеце мы тады? Nike Fashion