Роднае слова

Яшчэ не ацэнена

Роднае матчына слова!
Не забыць мне цябе, не згубіць.
Ты, як водар, напоены хлебам,
Ты, як птушка, што ў небе ляціць.
Не пачуўшы цябе, паміраю.
А пачуўшы, ускрэсну ізноў.
Як матулю, цябе я кахаю,
Да цябе не пагасне любоў!
І ліецца ад краю да краю
Мова нашых бацькоў і дзядоў.
І таму я ўсім наракаю:
Не згубіце вы матчыных слоў!