Родная мова

Яшчэ не ацэнена

Па дарогах роднай зямлі мы ішлі і шукалі мэту,
Мы рабілі крокі насустрач незнаёмаму вольнаму ветру,
Што на моцных крылах сваіх ад веку да веку
Нясе шчырае слова ў душу чалавека.
Па забытах сцежках зямлі беларускай
Мы крочым наперад і цягнем стужку,
У ёй усё наша жыццё на роднай мове,
Якая і зараз нібы знаходзіцца ў палоне.
Ганарлівасць і сорам неразумных людзей
Нішчаць нашу прыгожую мову кожны дзень.
Яна вяне на нашых вачах нібы кветка,
Яна гіне як птушка загнаная ў клетку.
Мы жадаем шчасця, шукаем праўды,
Мы бяжым да свабоды, нясем пытанні.
Але мы абіваем не тыя парогі,
Бо адказы трэба шукаць у роднай мове.
У шчырым і простым матчыным слове,
У спевах дзявочых у жытнёвым полі.
У вясёлай усмешцы прыгожых вачэй,
У звонкім смеху малютак-дзяцей…
Столькі шчасця навокал, трэба толькі зрабіць адзін крок,
Каб знайсці сваю празду на адной з старажытных дарог,
Дзе будуць гучаць пры любой умове
Знаёмыя словы на беларуская мове.

Іншыя вершы