Родная мова

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

РОДНАЯ МОВА

З родным краем рад сустрэчы,
Наглядзецца не магу
Як лугі дзяцінства рэчку
Берагамі берагуць.

І звініць, як гэта рэчка,
Мова матчына, журчыць.
Так і нам – удзячна вечна
Мову продкаў берагчы.

Гэты скарб вялікі самы, –
Не бывае даражэй.
Бо заўжды і нас таксама
Наша мова беражэ…