Родныя словы

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)
Яны даспадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.
Як многа гавораць мне назвы такія —
Мінск,
           Пінск,
                     Брэст.

Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкі любілі спакойную працу —
Шклоў,
             Клецк,
                         Мір.

А вораг находзіў, — бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз,
I разам з Бярозаю катаў тапілі —
Пціч,
        Друць,
                    Сож.

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.
У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, —
Блонь,
           Струнь,
                        Звонь!                       

Іншыя вершы