САНЕТ

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Я счуў, як жалілася мова,
Калі ў таемнай глыбіні
Яна ў пакутах і агні
Святое нараджала слова.

І быў яе не зорным шлях
Да нашых сэрцаў скамянелых,
Да рук, што сціснулі няўмела
Наш бел-чырвона-белы сцяг...

Калі настрой чарнее ўраз,
Мяне гаўдаюць без абраз
Слоў родных зорачкі жывыя.

Як быццам бы жадаюць мне,
Каб я скрозь наледзь на акне
Пачуў напевы веснавыя.