Слова

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Слова – радасць, слова – чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слых мой, слова ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне,
Абняло ты, слова-краска.