Словам Скарыны

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Ад маленства за працу
берымося старанна,
каб закрэсліць
да нас непавагі прысуд!
У шаснаццатым веку Францішак Скарына
несмяротнай душой
узвышае наш люд.
Колькі ж можна губляць,
каб людзьмі называцца?
Вось Скарына сумеў засланіць сабой сам
годнасць роднага слова
без гучных авацый,
што ў прадмове да кніг друкаваных
сказаў.

Ці ж з блакады вякоў
не здалеюць унукі
між братоў
яго Кнігу у вечнасць пусціць!
Патрымаемся,
узяўшыся моцна за рукі
на высокіх пляцоўках
і ў вёсках пустых,—
працавітыя, смелыя, моцныя духам!

На віхуры сядайце,
за руль, за стырно.
I не страшны ніякія нам завірухі.
Наша роднае слова далёка чутно.

Прыклад чыстай любові,
якой не скарылі, даў Скарына...
Праз пяць мімалётных вякоў
у праслаўленым Полацку,
мовай Скарыны
уваскрошаны з праху,
спаткаемся зноў...

Іншыя вершы