Спрэчка была такая...

Сярэдняя: 4.7 (10 галасоў)

Спрэчка была такая:
я даводзіў яму, што
мова мая — жывая.
А ён даказваў адваротнае:
«Гэта — клёкат белых буслоў,
што збіраюцца ў вырай апошні;
гэта — зоркі святло,
што ў жніўні наступнага года
ўпадзе ў Дняпро...
Колькі разоў так было».

Я зірнуў у акно —
якая чужая вуліца.