Трыялет пра мову

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Нараджаецца мова – у роце,
На бігбордах яе не шукай.
Пра сябе кожны дзень паўтарай:
Нараджаецца мова – у роце.
І гучней між людзей вымаўляй,
Каб пачулі і дзядзі і цёці:
Нараджаецца мова – у роце,
На бігбордах яе не шукай!