Ці метад памылак і спробаў?..

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Ці метад памылак і спробаў? Ці мэта, каб край мой маўчаў? — Над мовай, нібыта Чарнобыль, Распята крыло крумкача... Мне кажуць: «Прагрэса поступ. Не ўздумай чыніць перашкод...» I ўсё гэтак ясна і проста: «Ад мовы адрокся народ». Адрокся? Калі і навошта? Не чуў я такога. I век не ўчуць бы: якім гэта коштам Душу прадае чалавек? I як гэта з роднага ганку Гнаць роднае слова ў каршэнь? Як матчыну калыханку Бяспамятна вырваць з вушэй?! Каб стаў народ без’языкі, Каб мову наводмаш адсеч, — Хто гэткі над ёю вялікі Узняў гісторыі меч? Я ведаю толькі прадаўцаў, — Іх зграя аб згубе крычыць. Ды ў гэтай бязроднай даўцы Зямля патаемна маўчыць...Nike Phantom Vision DF FG