У родным слове той залог спрадвечны...

Яшчэ не ацэнена
У родным слове той залог спрадвечны, Што мы ёсць нацыя, адзіны мы народ. І покуль род не знікне чалавечы, Мы з песняй роднаю заводзім карагод. Няхай звіняць натужна нашы спевы, Няхай нам радасці часамі не стае, Ды што з таго, калі стае нам веры, Што будзе лепей ў нашай грамадзе. У беларусаў моцнае цярпенне, І мудрасці жыццёвай ‒ хоць адбаў, Мы сеем дабрабыт, прарошчваем насенне Пачцівасці, ашчады, добрых спраў. І мову родную павінны шанаваць мы, На гэтай мове гутарыць і жыць З той думкай, што ўзмужнеюць дзеці: На гэтай мове будуь думаць і тварыць. 08.11.2016г. Off White X Max 97