Урок беларускае мовы

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
Вымаўленне, Як да нябёсаў маленне Дубровы, Адкрытае. З адкрытай душой Наш люд несуровы, Мы злосць не трымаем У прЫтаі. У пашане кожная Літара выбуховая, Яна адразу Ад абразы Сябе ахоўвае. Радасці цесна ў шыбах — Выбух! Вірам глуха ў глыбах — Выбух! Паўнагалоссе, Як тое паўнакалоссе На ніве веры. Гаспадары, прымайце дары, Застоліцы ў гонар мілосці Агалашайце, Усіх запрашайце ў госці. У нас шырокія дзверы! Мы гакаем, Як і прашчуры нашыя хакалі, Калі ляды здрады Бязлітасна карчавалі I, небам зорным акрыўшыся, Начавалі. Каб чужымі ўрокамі Душу нашую не ўракалі, Беларускія словы высокія Звіняць Недасяжнымі жаўрукамі.Adidas