Усе бачылі, як разгараўся агонь

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Усе бачылі, як разгараўся агонь.
Адной дастаткова іскрынкі,
Каб пагрэць зледзянелую ўзіму далонь
І хлеба пасмажыць скарынку.
Усе бачылі, як узмацняецца вецер.
Хопіць аднойчы падзьмуць,
Каб разам усё, што было на планеце,
Нагамі ўверх здалеў павярнуць.
Усе бачылі: моцна спявае вада.
Адной дастаткова хвалі,
Каб хутка ўсё, дзе хадзіла нага,
Стыхія са свету знішчала...
Я спадзяюся, што ўбачым калісь,
Як ад чароўнага слова
Падымецца і паляціць па зямлі
Беларуская родная мова.