Вусцішна.
Холадна.
Сцішана.
Стоена.
Дзе
Тая Мова,
Што Богам
замолена.
Нашымі
вуснамі
колеру
вішання.
Холадна.
Вусцішна.
Стоена.
Сцішана.
Богам
замолена.
Д’яблам
парушана
тое, што
мройліва,
сонечна,
ўзрушана,
казачна,
радасна,
светла і
весела...
Ты мне прыснілася –
слоўцы ўваскрэсіла.