Вялікія імены

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Заўсёды мы памятаем вялікія імены.
Імены людей, якіх Радзіма звала
На барацьбу за свабоду мовы.
Іх завуць Якуб Колас і Янка Купала.
Іх дзіўныя апавяданні, паэмы і вершы
У памяці народа застануцца.
І кожны крок, як заўседы першы
Хочацца да твораў любімых звярнуцца!
Якуб Колас і Янка Купала
змагаліся за праўду народа.
Тады чуўся Радзімы голас:
"Падымайся, змагар, за сваю мову!"
І падняліся патрыёты Бацькаўшчыны!
Яны знайшлі для свайго народа
Кропельку шчасця і мовы свабоду -
На доўгія гады скарб незабыўны...
Ты, Беларус, памятай мову сваю!
Ведай тых, хто змагаўся за яе ў барацьбе.
І шануй так, як родную маці сваю,
Бо калісці пазнаеш багацце яе.
А багацце ў тым, што адна на Планеце,
што дзецьмі яе былі вядомыя ў свеце
Якуб Колас і Янка Купала.
Давайце зробім усё, каб ёй нішто не замінала!