Я хачу, каб народ мой мяне пачуў...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я хачу, каб народ мой мяне пачуў.
Я не вечнасці, я не славы,
He бяссмерця сабе хачу, —
Я не маю на гэта права.

Я хачу праз міраж даляглядаў шкляных
З цьмянай мудрасцю сімвалістаў
I праз гімн перфакарты наступнікаў іх
Прабівацца крыніцай бруістай.

Я хачу, каб слова маё жыло,
Каб яно праз вякі праляцела,
Каб дзяржаве не ў сорам яно было,
Каб не ў вокладках пыльных мярцвела.

Каб далёкі нашчадак мяне разумеў
Без пасрэднікаў нудна-вучоных,
Каб не выкапнем стылым мой сказ бранзавеў
I не быў між дзівосаў пячорных.

He хачу, каб гісторыя нас узяла
Ў прыклад іншым страшнай цаною, —
Я хачу, каб мова мая жыла
I жывы мой народ размаўляў са мною.