Я з мовы здымаю праклёны...

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Я з мовы здымаю праклёны
і слаўлю адданых дзяцей,
радзімай сваёй акрылёных
на абарону яе.

Няхай і ў часы ліхалецця
плынню святарнай ракі
родная мова ліецца —
змые людскія грахі.

Слаўлю — і чую, і бачу,
што праз часіны імглы
скончацца боль і нястачы,
вернецца гонар былы!