Як ціха мы жылі
І марнавалі дні мы,
Нацёршы мазалі
Ад рознай пісаніны.
Шукалі, дзе лягчэй,
Дзе выгадней, дзе грошы.
І сорам бег з вачэй,
І кожны быў харошы.
Сляпыя мы былі,
Не бачылі нічога.
І мову мы зжылі.
Ці вернецца, нябога?
Няўжо настане час
І хлопчык светла-русы
Напіша сумны сказ:
“Памерлі беларусы...”?