Яшчэ пра мову...

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)

Што напісаць яшчэ пра мову?
Ўжо колькі вымаўлена слоў!
Аб тым, што родная, гаротная,
І перанесла зьдзек і зло.
Што талерантная, рахманая,
Нібы такі і наш народ,
Што толькі йшчэ не запрашае
Залезьці да сябе ў гарод.
А некаторыя рупліўцы,
Што зь ліку інтэрнацыяналістаў,
Глядзяць у бок чужой сталіцы,
А ў нас тут, кажуць, проста "край"
"Северо-Западный", які
Ўжо існуе тут два вякі.
З другога ж боку, "Велька Польшча"
Крычыць, што ў нас тут "крэсы всходне"
І іхняя польская мяжа
Аж да Смаленска пралягла.
А Берасьцейская ускраіна
Гаворыць, што нібы Украіна,
Ды, праўда, там яшчэ яцьвягі
Зь лясоў выходзяць на абсягі.
А Гомля? Ўвогуле Расея,
Вось гэтак, пане-дабрадзею?!
А вы пра нейкіх беларусаў.
Ды тут няма чаго і слухаць!
Ну, вось такая ў нас размова
Прайшла, хоць і была пра мову.

Іншыя вершы