Жывіце, вёсачкі, не памірайце...

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)

Жывіце, вёсачкі, не памірайце,
Бо разам з вамі знікне мова.
Нашчадкі родныя, хавайце,
Шануйце кожна наша слова!

Засохне бор, здзічэе сад,
Іх чалавек пасадзіць знову.
Ці зможам мы вярнуць назад,
Як знікне, матчыную мову?

Яе з экрана не чуваць,
Па-руску там вядуць размову.
І "зоркі" любяць скавытаць
Пра "Happy end" англійскай мовай.

На помніках, быццам чужым,
На развітанне пішуць словы
"вас любим, помним и скорбим"
Другою мовай - ганаровай.

Чаму ж мы памяць не шануем,
Бо прашчуры здаўна казалі
Аб тых, хто адышоў "сумуем"
І моўчкі ля крыжоў стаялі.

Засохне бор, здзічэе сад...
У кожнага свой шлях жыццёвы.
Не дай нам Бог, каб мы назад
Вярталі згубленую мову.