Змагарам за роднае слова

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Паспеў чаканы ўрэшце час,
Нібы гаротны жытні колас.
І смела мусіць кожны з нас
Пра мовы лёс сказаць уголас.

Што з ёю - роднаю - было,
Хай знаюць праўду дзеці,ўнукі.
Пакуль праменіцца святло,
Згадаем здзекі і прынукі.

Народ патрэбна ратаваць
І не даваць няверцам спуску.
Куды цяжжэй -- не бедаваць,
А размаўляць па-беларуску.